11.28.2017

Адносіны да бацькоў — галоўны крытэрый чалавечнасці.  Здаўна ў нашым народзе лічылі: "Бацька і маці ад Бога ў хаце, хто іх зневажае, дабра не знае". Гэтая ж мудрасць замацавана і ў Бібліі — старажытнай кнізе, у якой сфармуляваны этычныя прынцыпы жыцця: "Шануй бацьку свайго і маці сваю...". Праблема бацькоў і дзяцей вечная. Як свет стаіць, бацькі імкнуцца перадаць свой вопыт і ўсцерагчы ад памылак дзяцей. Дзеці ж упарта працівяцца гэтаму, бо хочуць пражыць сваё жыццё самі і без падказкі выбраць свой лёс.
Творы беларускіх пісьменнікаў завастраюць праблемы адносін бацькоў і дзяцей, неўладкаванай адзінокай старасці пры жывых дзецях, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага.

ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ, 
ЗАПРАШАЮ ВАС ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ВЭБ-КВЭСЦЕ

 "Я СЛАЎЛЮ МАМЫ СВЕТЛАЕ ІМЯ"
1.Выберыце для сябе адну з РОЛЯЎ і па гэтым прынцыпе аб’яднайцеся ў групы.
2.Уважліва пазнаёмцеся  з правіламі работы ў групе і  заданнямі, прапанаванымі для вашай групы.
3.Размяркуйце ролі ў групе:
дакладчык будзе выступаць ад імя групы;
дызайнер займацца афармленнем прэзентацыі;
рэцэнзент акцэнтуе ўвагу на КРЫТЭРЫЯХ АЦЭНКІ работы  і будзе задаваць пытанні іншым групам.
4.Пасля абароны групавых работ індывідуальна неабходна будзе выканаць ЦЭНТРАЛЬНАЕ ЗАДАННЕ і адказаць на пытанні анкеты, змешчанай на старонцы "РЭФЛЕКСІЯ".

ЖАДАЮ ЎДАЧЫ!